Будынак былой гасцініцы «Гранд-Атэль» з прыбудовай па праспекце Францыска Скарыны, 3 (інв. № 250/С-2112). Пабудаваны ў другой палове ХVIІІ стагоддзя, прыбудова перабудавана ў сярэдзіне ХХ стагоддзя.
Архітэктура
Левая частка (памяшканне 1)
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Галоўны фасад выдзелены рызалітам і мае багатую пластыку, прадстаўленую стылізаванай ордарнай сістэмай з пілястрамі, антаблементам і атыкам. Аконныя праёмы першага паверха лучковыя, другога – прамавугольныя, падзелены лапаткамі і паяскамі. Над галоўным уваходам на другім паверсе ўсталяваны балконныя дзверы, балконная пліта з агароджай страчаны.
Правая частка (памяшканне 2). Былая гасцініца «Гранд-Атэль»
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Пабудаваны ў канцы XIX – пачатку ХХ стст. Выразнасць фасада падкрэслена рэгулярным рытмам прамавугольных акон з выкарыстанем у цэнтральнай частцы арачных аконных абрамленняў. Плоскасці сцен дэкарыраваны пілястрамі, лапаткамі, падаконнымі нішамі. Аконныя праёмы галоўнага фасада дэкарыраваны ліштвамі. Паверхі падзелены міжпавярховымі цягамі. Будынак завершаны складаным прафіляваным карнізам.