Шыфр : 112Г000314
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1846
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_былой_паштовай_станцыі_(Няхачава)

Будынак былой паштовай станцыі — помнік позняга класіцызму ў в. Няхачава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці з цэглы. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Цяпер выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак.

== Апісанне ==
Конна-паштовая станцыя ўзведзеная ў 1846 годзе па ўзорным праекце на шашы Мінск-Брэст. Кампазіцыйна складаецца з трох аднапавярховых карпусоў, якія размешчаны па адной лініі, але аб’ёмамі саступаюць у глыбіню тэрыторыі і ўтвараюць Е-падобную планіроўку.
Бакавыя аб’ёмы восі ядналіся з галоўным праз сцены з брамамі, што вялі да ўнутранага двара. У галоўным корпусе знаходзіліся службовыя памяшканні і жыллё для падарожных, а у бакавых — стайня, пуня і карэтная. З дэкору прысутнічалі плоская рустоўка сцен, паўцыркульныя абрысы акон галоўнага корпуса і арачныя глухія рамкі вакол усіх акон. Цэнтральны будынак вылучаны рызалітам, завершаным ступеньчатым атыкам. аконныя праёмы (лучковыя ў цэнтральным корпусе і прамавугольныя ў бакавых) аздоблены лучковымі аркамі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5
«Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область». Минск, издательство «Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки», 1990 год
Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX – пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX – пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 335. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.

Шыфр : 112Г000314
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1846
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_былой_паштовай_станцыі_(Няхачава)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты