Катэгорыя :
Прамысловая забудова / Тэхнічныя збудаванні
Тып :
збудаванне / воданапорная вежа
Месца :
Віцебская вобласць / Полацкі раён / Полацк
Шыфр : 213Г000628
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : канец 1950-х – пачатак 1960-х гадоў
Будынак былой воданапорнай вежы па вуліцы Францыска Скарыны, 21 (інв. № 250/С-39009). Узведзена ў сярэдзіне 1950-х гг. Цяпер прыродна-экалагічны музей Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Архітэктура
Інжынернае збудаванне, круглае ў плане. Складаецца з двух цыліндрычных аб’ёмаў. У афармленні фасадаў выкарыстаны формы і дэталі з арсеналу абарончай архітэктуры Італіі часоў рэнесансу. Па месцы стыкоўкі аб’ёмаў праходзіць складаны прафіляваны карніз з элементамі архітэктурнага дэкору. Вузкія аконныя праёмы маюць паўцыркульнае завяршэнне. Галоўны ўваход акцэнтаваны стылізаваным парталам з элементамі ордарнай сістэмы. Агульная вышыня вежы – 30 м.
Катэгорыя :
Прамысловая забудова / Тэхнічныя збудаванні
Тып :
збудаванне / воданапорная вежа
Месца :
Віцебская вобласць / Полацкі раён / Полацк
Шыфр : 213Г000628
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : канец 1950-х – пачатак 1960-х гадоў