Тып : будынак
Шыфр : 212Г000289
Датаванне : другая палова ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_былой_земляробчай_школы_(Лужасна)

Будынак былой земляробчай школы — будынак у в. Лужасна Віцебскага раёна. Узведзены ў другой палове XX ст. Помнік архітэктуры мадэрну. У будынкі размешчаны Лужаснянскі дзяржаўны аграрны каледж імя Ф. А. Сурганава.

== Гісторыя ==

Пабудаваны ў другой палове XX ст. у стылі мадэрн. Рэканструяваны ў 1905—1909 гг. 15 лістапада 1909 г. у будынку адкрытая земляробчая школа, пасля Другой сусветнай вайны знаходзілася сярэдняя школа, з 1954 г. — сельскагаспадарчы тэхнікум.

== Архітэктура ==

Мураваны двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі вылучаецца трохпавярховая кутняя частка з уваходам, сіметрычнай групоўкай праёмаў, складанымі шчытамі. Паміж імі размешчаны высокі спічасты шацёр, які надае выразнасць сілуэту будынку. Фасады вырашаныя ў двух колерах. Вокны на другом паверсе з лучковым завяршэннем, на першым — прамавугольныя. Планіроўка калідорная.
На кожным паверсе па тры пакоі. Захаваліся белыя кафляныя печы.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Габрусь Т. В. Лужаснянскай земляробчай школы будынак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).

Тып : будынак
Шыфр : 212Г000289
Датаванне : другая палова ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_былой_земляробчай_школы_(Лужасна)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.