Тып : будынак
Шыфр : 712Г000172
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1864
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_духоўнай_кансісторыі_(Мінск)

Будынак былой духоўнай кансісторыі — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе праспект Незалежнасці, 24, на рагу з Чырвонаармейскай вуліцай (№ 1). Помнік архітэктуры з рысамі класіцызму.

== Гісторыя ==
Будынак пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя (паводле некаторых звестак — у 1864 годзе) у складзе комплексу архірэйскага падворка для размяшчэння кансісторыі, а таксама пакояў мінскага епархіяльнага архітэктара. Кансісторыя дзейнічала да 1924 года. У савецкі перыяд у будынку размяшчаўся музей гісторыі войскаў Беларускай ваеннай акругі. У 2004 годзе ў будынку адкрыты Інстытут тэалогіі імя Кірыла і Мяфодзія Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

== Архітэктура ==

Будынак невялікі, кампактны, Г-падобны ў плане. Першапачаткова быў двухпавярховы, сцены першага паверха руставаныя, другога — гладкія, вокны прамавугольныя. Пазней надбудаваны трэці паверх. Сцены фасадаў расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, якія на трэцім паверсе дэкарыраваны простымі сандрыкамі. Сцены двух першых паверхаў руставаныя і аддзеленыя ад трэцяга шырокім карнізным поясам. Будынак завершаны тонкапрафіляваным карнізам. Унутраная планіроўка змешанага калідорна-анфіладнага тыпу. Першы і другі паверхі маюць цыліндрычныя і крыжовыя скляпенні, трэці — плоскія.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
158о. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Тып : будынак
Шыфр : 712Г000172
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1864
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_духоўнай_кансісторыі_(Мінск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты