Тып : будынак
Шыфр : 313Г000073
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_гарадской_думы_(Гомель)

Будынак гарадской думы — будынак у Гомелі, размешчаны па адрасе вул. Савецкая, 1.

== Гісторыя ==
Пабудаваны ў 1880-я гады (арх. Я. Тарлін) з цэглы. На першым паверсе размяшчаліся крамы і канторы, а на другім — гарадская дума. Пасля рэвалюцыі ў будынку размяшчалася рэдакцыя газеты «Гомельская праўда». З 1921 у будынку знаходзяцца два цэхі фабрыкі «Палесдрук». У 1970 на будынку ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар Ц. С. Барадзіна. У 2017 годзе на будынку ўсталяваны мемарыяльныя дошкі ў гонар поўнага кавалера ордэна Славы В. Д. Вятошкіна і Героя Савецкага Саюза Ц. С. Барадзіна, якія некалі працавалі тут на фабрыцы «Палесдрук».

== Архітэктура ==
Прамавугольны ў плане 3-павярховы будынак (3-і паверх надбудаваны ў 1935), вокны 2-га і 3-га паверхаў аформлены ліштвамі і завершаны франтончыкамі. Цэнтральная частка будынка вылучана лапаткамі. Паверхі аддзеляны цагляным зубчатым поясам і квадратнымі філёнгамі. Вуглы апрацаваны руставанымі лапаткамі. У дэкаратыўным афармленні будынка праявіліся рысы эклектызму.

== Галерэя ==
Гістарычныя выявы першай паловы ХХ ст.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. ISBN 5-85700-054-8

Тып : будынак
Шыфр : 313Г000073
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_гарадской_думы_(Гомель)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты