Будынак Гродзенскага акруговага суда — будынак у гістарычным цэнтры Гродна, размешчаны па адрасе вул. Савецкая, 31.
== Гісторыя ==
Пабудаваны ў 1884 г. па праекце архітэктара Нябольсіна. Пад акруговы суд прыстасавалі частку палаца князёў Масальскіх 18 ст. Архітэктар В. Ф. Нябольсін падышоў да перабудовы з высокай адказнасцю і аб’яднаў рознастылявыя рысы будынка. Падвалы цяперашняй крамы — гэта падвалы палаца Масальскіх, а сутарэнні кавярні — былыя склады і гаспадарскія пакоі акруговага суда.
У будынку акруговага суда ў час міжваеннай Польшчы праводзіліся палітычныя працэсы над удзельнікамі рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі: у красавіку 1925 адбыўся «працэс 72-х» — суд над беларускімі партызанамі, якія дзейнічалі ў 1922-23 гг. ва ўсходніх паветах Беластоцкага ваяводства і ў раёне Белавежскай пушчы; 9-21 чэрвеня ішоў закрыты «працэс 75-ці» над сябрамі КПЗБ, арыштаванымі ў Косаўскім павеце Палескага ваяводства. У лютым 1938 г. тут адбыўся працэс над Ф. Д. Кавалеўскім, сакратаром Слонімскага раённага і акруговага камітэтаў КПЗБ.
У будынку таксама знаходзіліся аптэчны склад Д. Гурвіч, тытунёвая крама І. Астрынскага, цырульня Данілеўскага, крама галантарэі і бялізны «Геркулес» І. Гаруты, вінаводачная крама Ф. Кжаміньскай.
У 1958 ва паўпадвальным памяшканні будынка адчынілася спажывецкая крама, у якой упершыню ў Гродне былі ўсталяваны аўтаматы па продажы газаванай вады. У 1970 будынак займалі абласная пракуратура, абласны камітэт Чырвонага Крыжа, бюро па працаўладкаванні насельніцтва. У 1982 — таварыства «Ураджай», абласны «Савет таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў».
У 1986 у падвальным памяшканні адчынена крама «Верасок», пры якой дзейнічаў цэх па выпечцы кандытарскіх вырабаў. У 1989 г. будынак адрэстаўраваны па праекце С. Шэйна.
У наш час у будынку знаходзіцца Гродзенскае абласное аддзяленне ГА «Беларускі саюз пі