Тып : будынак
Шыфр : 712Г000235
Датаванне : 1800
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_кансісторыі_(Мінск)

Будынак кансісторыі — будынак XVIII стагоддзя ў Мінску па вул. Рэвалюцыйнай, 1а. Уваходзіць у комплекс былога калегіума езуітаў.
Акрамя ўласна кансісторыі ў будынку таксама жылі ксяндзы-пралаты і канонікі. Пазней, калі кансісторыю перавялі ў комплекс былога францысканскага кляштара, тут размясцілася плябанія.

== Архітэктура ==
Будынак мае складаную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, прымыкае да касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Асноўны аб’ём трохпавярховы, накрыты вальмавым дахам з трохвугольнымі франтонамі. Фасады вырашаны плоскасна, чляняцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. Паміж другім і трэцім паверхамі праходзіць тонкі карнізны паясок. Вуглы будынка акцэнтаваны плоскімі лапаткамі. Завершаны фасады прафіляваным карнізам.

== Літаратура ==

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.

Тып : будынак
Шыфр : 712Г000235
Датаванне : 1800
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_кансісторыі_(Мінск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты