Тып : будынак
Шыфр : 412Г000005
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1893

Будынак былой Марыінскай жаночай гімназіі па вул. Ажэшкі, № 22 узведзены ў 1893 годзе. Помнік позняга класіцызму. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

== Гісторыя ==

Трохпавярховы будынак пабудаваны ў 1893 годзе, аўтар праекта — В. Ф. Нябольсін.
Вясной 1919 года праз кароткі час пасля закрыцця гімназіі знаходзілася канцылярыя Гродзенскай беларускай губернскай управы. З восені 1919 да пачатку 1921 года працавала беларуская школа. У далейшым будынак выкарыстоўваўся толькі ў адукацыйных мэтах. На 1926 год працавала жаночая настаўніцкая семінарыя імя Э. Ажэшка (дырэктар Швяйкоўская). У 1940—1941 гадах дзейнічаў настаўніцкі інстытут, першы на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
Будынак шчасна перажыў вайну і ў 1944 годзе ў ім пачаў дзейнічаць педінстытут, на базе якога ў 1978 годзе адкрыты Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы, якому будынак жаночай Марыінскай гімназіі належыць і па гэты дзень.
Перад будынкам універсітэта ў 1964 годзе пастаўлены бронзавы бюст Янкі Купалы скульптара З. Азгура. Гэта не адзіны помнік, што стаяў каля будынка былой гімназіі. Пасля ўсталявання савецкай улады ў 1939 годзе злева ад параднага ўвахода ў настаўніцкі інстытут з’явілася трохметровая выява Сталіна, якую ў чэрвені 1941 года мясцовыя жыхары скінулі з пастамента.
Будынак — помнік архітэктуры позняга класіцызму.

== Архітэктура ==
Будынак Г-падобны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад вылучаны двумя бакавымі рызалітамі. Дом абліцаваны жоўтай цэглай. Строгі характар будынку надае выразны рытм аконных праёмаў. Планіроўка дома — аднабаковае размяшчэнне класных пакояў. Вакол двух лесвічных клетак знаходзіліся тэхнічныя памяшканні і лабараторыі.

== Зноскі ==

Тып : будынак
Шыфр : 412Г000005
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1893
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты