Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : 1906
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Маскоўскага_міжнароднага_гандлёвага_банка_(Магілёў)

Будынак Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка — помнік грамадзянскай архітэктуры пачатку XX ст. у Магілёве па вул. Ленінская, 50. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

== Гісторыя ==
Будынак пабудаваны ў 1904—06 гг. архітэктарам Пятром Георгіевічам Камбуравым у эклектычным стылі як аддзяленне Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка.

== Архітэктура ==
Будынак уяўляе сабой мураваны сіметрычны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Галоўны фасад вылучаны рызалітам з высокімі арачнымі вокнамі на другім паверсе і пілястрамі карынфскага ордара паміж імі. Першы паверх руставаны, з прамавугольнымі вокнамі. Сцены рызаліта завяршае дэкарыраваны атык. Галоўны ўваход, які знаходзіўся ў левай частцы будынка, быў падкрэслены магутным парталам з карынфскім пілястрам і трохвугольным франтонам. Тэрыторыя банка была абкружаная мураванай сценкай (захавалася часткова). У комплекс уваходзілі таксама два жылыя будынкі і гаспадарчыя пабудовы (не захаваліся). Планіроўка традыцыйная для банкаўскіх устаноў. Па восі на другім паверсе размешчаная аперацыйная зала. Абапал калідораў згрупаваны службовыя памяшканні.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : 1906
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Маскоўскага_міжнароднага_гандлёвага_банка_(Магілёў)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings