Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000072
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1952
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Міністэрства_сельскай_гаспадаркі_і_харчавання_Беларусі

Будынак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Кірава, 15. Пабудаваны ў 1952 г. (архіт. П. Іваноў). Тут размяшчалася Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР, у 1986—1991 — Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт БССР. У наш час у будынку размяшчаецца Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Будынак прыклад творчага выкарыстання класіцыстычнай спадчыны.

== Архітэктура ==

Узведзены з цэглы. Чатырохпавярховы з высокім цокальным паверхам будынак спачатку меў Т-падобную ў плане форму з выступаючым у глыбіню забудовы двухсветлавым аб’ёмам залы пасяджэнняў. У 1974 г. часткова перапрацаваны фасады (архіт. У. Вараксін) і інтэр’еры (архіт. Г. Заборскі). Да дваровага фасада прыбудаваны пяціпавярховыя прамавугольныя крылы, што надало будынку Ш-падобную ў плане канфігурацыю. Перад уваходам — высокі мураваны ганак. Асноўны акцэнт зроблены на архітэктуры галоўнага фасада, цэнтральная частка якога вылучана радам магутных паўкалон на ўсю вышыню будынка. Сцены на вышыню 2 паверхаў расшыты дробным рустам і падзелены карнізным поясам. Развіты антаблемент паўтарае зубчасты абрыс выступаючых кубічных (вышыня больш за 2 м) баз калон і разам з буйнапамернымі капітэлямі надае збудаванпю манументальную строгасць. Моцна выступаючы карніз падтрымліваюць кранштэйны ў выглядзе валют. Плоскасць высокага глухога парапета, які праходзіць з трох бакоў будынка, апрацавана філёнгамі, у цэнтральнай частцы, над галоўным уваходам, рэльефная выява Дзяржаўнага герба БССР.
Унутраная планіроўка будынка калідорная, з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў. Лесвічныя холы паверхаў аддзелены калонамі, якім адпавядаюць пілястры на процілеглых сценах. Столь упрыгожана ляпнымі разеткамі. Сцены залы пасяджэнняў таксама расчлянёны плоскімі пілястрамі з арачным поясам над імі. Падвесная столь уяўляе сабой суцэльнае поле ляпнога арнаменту з чаргаваннем васьмігранных і квадратных элементаў.

== Літаратура ==
108. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Тып : будынак
Месца : Мінск
Шыфр : 713Г000072
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1952
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Міністэрства_сельскай_гаспадаркі_і_харчавання_Беларусі

Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты