Тып : будынак
Шыфр : 713Г000273
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1962
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Мінскага_аблвыканкама

Будынак Мінскага аблвыканкама — будынак у цэнтры Мінска, размешчаны на Кастрычніцкай плошчы, па адрасе вул. Энгельса, 4. Будынак з’яўляецца творам савецкай архітэктуры з выкарыстаннем форм класіцызму. У будынку размяшчаецца Мінскі абласны выканаўчы камітэт.
Пабудаваны ў 1962 г. па праекце архітэктара В. Волчака. Арачным праездам злучаны з будынкам цэнтральнага тэлеграфа, разам з якім фарміруе забудову паўднёва-заходняга боку Кастрычніцкай плошчы.

== Архітэктура ==

Прамавугольны ў плане пяціпавярховы будынак. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна, рытмічна расчлянёны на ўзроўні трох верхніх паверхаў буйнымі пілястрамі з капітэлямі, дэкарыраваны гірляндамі, зоркамі. 1-ы паверх вырашаны як цокальны, апрацаваны светла-карычневай дэкаратыўнай тынкоўкай, 2-і — расшыты пад руст, прасценкі яго прамавугольных аконных праёмаў з’яўляюцца пастаментамі пілястраў верхніх паверхаў. 5-ы паверх з радам арачных аконных праёмаў завершаны буйным антаблементам з карнізам на вялізных дэнтыкулах. Галоўны фасад вылучаны трайной, дэкарыраванай гірляндамі, аркатурай, якая абрамляе прамавугольныя дзвярныя праёмы.
Планіроўка калідорная з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў. Цэнтральная парадная і бакавыя дапаможныя лесвіцы вылучаны на дваровым фасадзе акруглым і прамавугольнымі рызалітамі.

== Літаратура ==
361. Будынак аблвыканкома // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Тып : будынак
Шыфр : 713Г000273
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1962
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Мінскага_аблвыканкама
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings