Будынак паліклінікі — будынак паліклінікі ў Мінску па вуліцы Мяснікова, 26.
== Гісторыя ==
Пабудаваны ў 1928—1931 гадах па праекце архітэктара Герасіма Якушкі. Адзін з першых у Беларусі спецыялізаваных будынкаў лячэбных устаноў. Першапачаткова паліклініка, пасля кардыялагічны дыспансер, цяпер ў будынку размешчана Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску.
== Архітэктура ==
Будынак Г-падобны ў плане, з роўнымі па даўжыні крыламі, на тарцах якіх размешчаны амаль квадратныя ў плане 2—3-павярховыя аб’ёмы са схільнымі дахамі. Аб’ёмы злучаны двухпавярховай вуглавой часткай, якая на галоўным фасадзе вырашана паўкругам. Крывалінейны абрыс надае кампазіцыі будынка пластычнасць і выразнасць. Фасады тарцовых аб’ёмаў пазбаўлены дэкору, у вуглавой частцы прасценкі вылучаны рустам. Найбольш складаную канфігурацыю плана і кампаноўку памяшканняў мае аб’ём паўночна-ўсходняга тарца. У ім 2 уваходы, галоўны злучаны непасрэдна з лесвічнай клеткай, якая выступае на фасадзе.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
244. Будынак паліклінікі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.