
Будынак пажарнага дэпо — будынак у горадзе Баранавічах. Знаходзіцца на вуліцы Тэльмана, 21. Па свайму функцыянальнаму прызначэнню выкарыстоўваецца толькi першы паверх дэпо.
== Архітэктура ==
Пабудаваны ў стылi канструктывiзму ў сярэдзiне 1930-х гадоў ХХ стагоддзя як пажарнае дэпо для Палескага раёна горада. З цэглы, атынкаваны, чатырохпавярховы, вышынёй каля 23 м.
Першы паверх — адмiнiстрацыйныя памяшканнi i пажарнае дэпо — два прамавугольныя ў плане будынкi, размешчаныя пад вуглом адзiн да другога, аб’яднаныя адзiным уваходам i пажарнай каланчой, вугал скошаны. Дах шыферны, вальмавы, у месцы судакранання будынкаў — складанай канструкцыi. У цэнтры — арачны ўглублёны ўваход, аздоблены пiлястрамi i трохвугольным франтонам. Аконныя праёмы прамавугольныя без дэкаратыўнага аздаблення.
Над асноўным будынкам — трохпавярховая каланча неправiльнай шасцiвугольнай формы, апошнi паверх значна вузейшы ў плане, па перыметру мае круглую аглядальную пляцоўку, абнесеную металiчнай агароджай, плоскi дах i грамаадвод. На кожнай сцяне каланчы па аднаму акну для добрай магчымасцi агляду.
== Зноскі ==