Тып : будынак
Шыфр : 112Е000529
Архітэктурны стыль : неакласіцызм
Датаванне : 1920

Будынак пазямельна-сялянскага банка — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, размешчаны па вуліцы Заслонава, 17.
Пабудаваны ў 1920 г. з цэглы. У канцы XX ст. тут размяшчаўся Палескі аграпрамысловы банк.

== Архітэктура ==
Помнік грамадзянскай архітэктуры з элементамі неакласіцызму.
Прамавугольны ў плане трохпавярховы будынак з 3 рызалітамі вылучаецца выразнасцю кампазіцыі, выразнасцю пластычнага рашэння, накрыты вальмавым дахам, з якім спалучаюцца двухсхільныя дахі рызалітаў. Галоўны падоўжны фасад раскрапаваны плоскім цэнтральным рызалітам з ярка выяўленай воссю сіметрыі, падкрэсленай арачным парталам з паўцыркульным імпастам. Да тарцовых фасадаў прылягаюць глыбокія бакавыя рызаліты, у адным з якіх зроблены бакавы ўваход, у іншым — уязная арка. Будынак мае высокі цокальны паверх. Першы паверх трактаваны як аснова лягчэйшай верхняй часткі будынка і апрацаваны плоскім гарызантальным рустам. Два верхнія паверхі цэнтральнага рызаліта аб’яднаны плоскімі ордарнымі пілястрамі і ўвянчаны развітым антаблементам і ступеньчатым атыкам. У дэкоры выкарыстаны элементы ордарнай архітэктуры, ляпніна, вітраж, каваны метал, спалучэнне аддзелачных матэрыялаў розных колераў. Планіроўка калідорная, з двухбаковым размяшчэннем кабінетаў і цэнтральнай двухмаршавай лесвіцай.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Т. В. Габрусь. 1358. Здание поземельно-крестьянского банка // Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — С. 319. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.

Тып : будынак
Шыфр : 112Е000529
Архітэктурны стыль : неакласіцызм
Датаванне : 1920
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты