Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_першай_мінскай_публічнай_бібліятэкі

Будынак першай мінскай публічнай бібліятэкі — будынак у Мінску, размешчаны ў Верхнім Горадзе, размешчаны па адрасе Інтэрнацыянальная вуліца, 31. Пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя. Помнік архітэктуры класіцызму.

== Гісторыя ==

Комплекс жылых будынкаў па Валоцкай вуліцы (дамы № 31 і 31а) сфарміраваўся ў 2-й палове XVIII—XIX стагоддзяў. Упершыню мураваная забудова на гэтым месцы была пазначана на двух планах Мінска 1797 года. Галоўны мураваны будынак усяго комплексу, які сваім галоўным фасадам выходзіў на вуліцу Валоцкую, быў пазначаны на планах горада пачатку XIX стагоддзя.

Самая ранняя выява гэтага будынка ёсць на акварэлі Юзафа Пешкі, якая датуецца пачаткам ХІХ стагоддзя, але не пазней 1810 года. Гэтая акварэль зафіксавала забудову Валоцкай (Інтэрнацыянальнай) вуліцы з боку сучаснай вуліцы Янкі Купалы. На малюнку вельмі добра відаць, што за сядзібай Друцкіх-Любецкіх (пазней Ваньковічаў) знаходзіўся высокі мураваны будынак у стылі класіцызму, накрыты двухсхільным дахам.
Першым вядомым уладальнікам гэтага пляца

Тып : будынак
Шыфр : 711Е000001
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : ХІ–ХХ стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_першай_мінскай_публічнай_бібліятэкі
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты