Тып : будынак
Шыфр : 412Г000331
Архітэктурны стыль : Функцыяналізм
Датаванне : 1935 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_пошты_(Ліда)

Будынак пошты — помнік архітэктуры ў стылі функцыяналізму ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці, па адрасе вуліца Міцкевіча, 8. Збудаваны ў 1930-я гады.

== Гісторыя ==
Будынак быў спраектаваны ў 1936 годзе архітэктарам Вандай Баэрнер-Пшэўлоцкай (хоць існуе папулярнае меркаванне, быццам будынак пошты ў Лідзе, як і ў польскім Быдгашчы, узведзены па праекце англійскіх архітэктараў). Лідская пошта мела пачаць працу ў новым памяшканні да верасня 1938. Але ўрачыстае адкрыццё будынка пошты адбылося толькі ў пачатку мая 1939 года (верагодна, толькі да гэтага часу быў цалкам закончаны мантаж абсталявання).
Зараз у будынку знаходзіцца Лідскі вузел паштовай сувязі і офіс «Белтэлекама».

== Архітэктура ==
З пункту гледжання архітэктуры гмах пошты складаецца з кубічных аб’ёмаў з элементамі, тыповымі для стылю Ле Карбюзье: першы паверх знаходзіцца трошкі ў глыбіні, што падкрэслена больш цёмным колерам, і на першым плане бачныя канструкцыйныя слупы. У галоўным аб’ёме будынка знаходзіліся паштова-касавая зала і бакавая тэлеграфна-тэлефонная зала з агульным вестыбюлем. Вакол паштова-касавай залы размяшчаліся памяшканні розных паштовых службаў. Для работнікаў пошты меліся асобныя выхады з боку і тылу будынка. На другім-чацвёртым паверхах знаходзіліся розныя офісныя памяшканні, а таксама тэлефонная і тэлеграфная станцыі, у бакавым крыле пошты — кватэры.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск: БЕЛТА, 2009. — С. 385. — 684 с.: іл. — 1000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Лаўрэш Л. Будынак Лідскай пошты — шэдэўр стылю функцыяналізму // Лідская газета. № 69 (12828). 6 верасня 2017.
Лаўрэш Леанід. Стыль функцыяналізму ў Лідзе да 1939 г. // НАША СЛОВА № 19 (1170) 7 траўня 2014 г.; № 20 (1171) 14 траўня 2014 г.; № 21 (1172) 21 траўня 2014 г. // на pawet.net

Тып : будынак
Шыфр : 412Г000331
Архітэктурны стыль : Функцыяналізм
Датаванне : 1935 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_пошты_(Ліда)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты