Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1885
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_рэальнага_вучылішча_(Магілёў)

Вуліца Карла Маркса (руск.: улица Карла Маркса) — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва, у Ленінскім раёне. Працягласць 900 м ад Пажарнага завулка на паўночны ўсход да скрыжавання з завулкам Буянава.

== Гісторыя ==
Гістарычна мела назву Зялёная вуліца. У 1922 у гонар Карла Маркса. Сучаснае аблічча вуліцы стала фарміравацца ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў, калі паводле генеральнага плана 1947—1950 гадоў пачалася рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада, якая доўжылася і ў 1960—1980-я гады.

У 1980-я гады на размяшчаліся паліклініка № 1, медыцынскае вучылішча і яго інтэрнат, мастацкіх вырабаў фабрыка, траўматалагічны пункт, рамонтна-будаўнічае аб’яднанне «Аблдарбуд» і інш. На скрыжаванні з вуліцай Будзённага знаходзіліся анкалагічны дыспансер і дзіцячыя сады-яслі № 29 і № 34.

== Забудова ==
Цяпер у вулічнай забудове пераважаюць 2-, 3-, 4-, 5-павярховыя, пераважна жылыя, дамы.

=== Няцотны бок ===
Лесвіца ў Падміколле
№ 13 — будынак былой фельчарскай школы (другая палова ХІХ — пачатак ХХ ст.). Цяпер у будынку корпус № 1 Магілёўскага медыцынскага каледжа — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001
№ 15 — Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі.
№ 17 — склады Лекерта (другая палова ХIХ ст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001
№ 23 — былы завод «Ольса».
№ 25 — Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама.
№ 27 — яслі-сад № 34.
№ 31 — двухпавярховы жылы дом у стылі савецкага класіцызму.
№ 33 — пяціпавярховы жылы дом.

=== Цотны бок ===
(Камсамольская вуліца, 18) — Будынак рэальнага вучылішча (1885). У будынку размяшчаецца Сацыяльна-гуманітарны каледж. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001
№ 2А — пяціпавярховы інтэрнат № 5 МДУ імя А. А. Куляшова.
№ 2 — навучальны корпус № 4 Магілёўскага медыцынскага каледжа.
№ 8 — трохпавярховы будынак у стылі савецкага класіцызму. У будынку размяшчаецца Магілёўаблдарбуд.
№ 10 — трохпавярховы будынак у стылі постканструктывізму (першая палова XX ст.). Цяпер навучальны корпус № 2 Магілёўскага медыцынскага каледжа.
№ 14(А) — дом Ратнера (другая палова ХIХ ст.), трохпавярховы будынак у цагляным стылі. Цяпер у будынку размяшчаецца ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001
№ 14 — аднапавярховы мураваны будынак.
(Піянерская вуліца, 23А) — яслі сад № 3.
№ 20 — Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў.
(Піянерская вуліца, 27А) — Белтэлекам.

(вуліца Будзённага, 3) — аднапавярховы будынак 7-га анкалагічнага аддзялення паліятыўнага лячэння Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера.
№ 28 — трохпавярховы жылы дом у стылі савецкага класіцызму.
№ 30 — двухпавярховыя яслі-сад № 20 у стылі савецкага класіцызму.
№ 32 — трохпавярховы жылы дом у стылі савецкага класіцызму.

== Славутасці ==
У фае абласнога ўпраўлення ўнутраны

Тып : будынак
Шыфр : 512Е000001
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1885
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_рэальнага_вучылішча_(Магілёў)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты