Тып : будынак
Шыфр : 313Г000073
Архітэктурны стыль : неакласіцызм
Датаванне : 1912
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Руска-Азіяцкага_банка_(Гомель)

Будына́к Ру́ска-Азія́цкага ба́нка — помнік грамадзянскай архітэктуры неакласіцызму ў Гомелі. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя паводле праекта Оскара Мунца. Месціцца на рагу вуліц Савецкай і Ланге.

== Гісторыя ==
У 1903 годзе ў Гомелі было адкрытае камісіянерства Паўночнага банка, якое цераз год было пераўтворанае ў аддзяленне. 30 ліпеня 1910 года праз зліванне Паўночнага і Руска-Кітайскага банкаў быў створаны Руска-Азіяцкі банк. У 1910—1912 гадах для Гомельскага аддзялення Руска-Азіяцкага банка на рагу вуліц Румянцаўскай і Барона Нолькена (цяпер — Савецкая і Ланге) быў узведзены будынак паводле праекта пецярбуржскага архітэктара Оскара Мунца.
На падставе Дэкрэта УЦВК ад 14 снежня 1917 года Руска-Азіяцкі банк быў нацыяналізаваны. Пасля нацыяналізацыі ў банку ў розныя гады дзейнічалі розныя банкаўскія ўстановы. Захаванне функцыі спрыяла захаванню нязменнасці архітэктурнага аблічча. Цяпер у гэтым будынку месціцца Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

== Архітэктура ==
Былое аддзяленне Руска-Азіяцкага банка ўяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане мураваны будынак. Вуглавая частка скругленая, вылучана цыліндрычнай вежай з купалам, якія з’яўляюцца як бы своеасаблівай візітнай карткай банка. Фасады падзелены карнізным поясам на два ярусы, ніжні апрацаваны рустам. На плоскасці сцен — тонкія ліштвы, маскароны, гірлянды, пад карнізам быў надпіс «Руска-Азіяцкі банк». На вежы, абапал ад круглага акна алегарычныя выявы бога-заступніка гандлю Меркурыя і жаночай фігуры ў антычным адзенні. Унутраная планіроўка першага паверха анфіладная, другога — калідорная.

== Галерэя ==
Гістарычныя выявы

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Тып : будынак
Шыфр : 313Г000073
Архітэктурны стыль : неакласіцызм
Датаванне : 1912
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Руска-Азіяцкага_банка_(Гомель)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings