Буды́нак сярэ́дняй шко́лы імя́ С. М. Кі́рава — збудаванне ў Мінску, якое месціцца на вуліцы Чырвонаармейскай, 11. Пабудаваны ў 1936 годзе з цэглы (архітэктар Герасім Якушка) у стылі постканструктывізму.
== Гісторыя ==
У сярэдзіне 1930-х гадоў ў БССР ажыццяўлялася паскоранае і пашыранае будаўніцтва, якое характарызавалася пошукам новых архітэктурна-планіровачных вырашэнняў. Будынак школы імя Кірава ёсць адным з прыкладаў такіх пошукаў.
У 1979 годзе крыло, што выходзіць на вуліцу Кірава, было падоўжанае. Да асноўнага прыбудаваны новы 6-павярховы корпус (архітэктары Віктар Карака і Вячаслаў Шалкоўскі), дзе размясціліся фізкультурны і актавы залы, басейн.
== Архітэктура ==
Чатырохпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглавая частка выступае паўкруглым эркерам з каланадай на ўзроўні 2-га і 3-га паверхаў і галоўным уваходам. Рэзкае паніжэнне рэльефу па вуліцы Кірава абумовіла патрэбнасць цокальнага паверха, дзе былі размешчаныя майстэрні, гаспадарчыя памяшканні. Планіроўка калідорная з аднабаковым размяшчэннем памяшканняў. Тры лесвічныя клеткі па тарцах і ў цэнтральнай частцы будынка даюць сувязь паміж паверхамі.
== Галерэя ==
На старых здымках
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Міцянін А. Будынак сярэдняй школы № 4 імя С. М. Кірава // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал С. В. Марцэлеў (гал. рэд.). — Мінск, 1988. — С. 215. — 333 с. — ISBN 5-85700-006-8.