Тып : будынак
Шыфр : 713Г000078
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1951
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Упраўлення_Беларускай_чыгункі

Будынак Упраўлення Беларускай чыгункі — будынак у Мінску, размешчаны на скрыжаванні вуліц Леніна (№ 17) і Кірава (№ 29).

== Гісторыя ==

Трохпавярховы будынак на рагу вуліц Магазіннай і Францысканскай узведзены ў канцы ХІХ стагоддзя. З канца 1929 па 1940 год у будынку размяшчалася Беларуская акадэмія навук, якой ён быў перададзены па абмене з БДУ.

У 1951 годзе пабудаваны будынак Упраўлення Беларускай чыгункі па праекце архітэктараў В. Гусева і М. Барсукова. У 1971—1980 гадах тут таксама знаходзіўся музей Беларускай чыгункі.
У 2002—2006 гадах комплекс будынкаў рэканструяваны па праекце архітэктараў Л. У. Зданевіча, М. С. Раманоўскага, А. М. Сарайкіна.

== Архітэктура ==

5 — павярховы Г — падобны ў плане будынак складаецца з вуглавой часткі і бакавых крылаў. Пастаўлены на высокі масіўны цокаль (апрацаваны квадрамі граніту) будынак вырашаны ў формах стылізаванага класічнага ордара. Цэнтрам кампазіцыі з’яўляецца вуглавая частка, вылучаная 4-калонным порцікам карынфскага ордара на ўзроўні 3-5 паверхаў. Фасады падзяляюцца гарызантальнымі паясамі на 3 ярусы. Сцены двух ніжніх паверхаў, апрацаваныя рустам, прарэзаны прамавугольнымі і арачнымі вокнамі і завершаны балюстрадай. На ўзроўні 3, 4, 5-га паверхаў рытмічна размешчаны пілястры карынфскага ордара. Вокны 3-га паверха ўпрыгожаны трохвугольнымі франтончыкамі. Будынак завершаны складаным карнізам па дэнтыкулах і невысокім раскрапаваным атыкам. Суразмернасць аб’ёмаў па вертыкалі, гарызантальныя элементы ў выглядзе паясоў балюстрады, сандрыкаў, карніза надаюць будынку ўраўнаважаную кампазіцыю і манументальнасць. Галоўны ўваход, размешчаны ў вуглавой частцы, вылучаны буйным арачным праёмам.
Планіроўка калідорная з цэнтральным двухсветлавым вестыбюлем, па восі якога шырокая парадная лесвіца, упрыгожаная вітражом. У аддзелцы інтэр’ераў выкарыстаны натуральны і штучны камень, лепка з гіпсу.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Г. С. Ларкін. Упраўлення Беларускай чыгункі будынак // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — 703 с. — 10 000 экз.

Тып : будынак
Шыфр : 713Г000078
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1951
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Упраўлення_Беларускай_чыгункі
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.