Тып : будынак
Шыфр : 212Г000062
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Віцебскага_корпуса_манастыра_базыльян

Будынак Віцебскага корпуса манастыра базыльян — помнік архітэктуры г. Віцебска на вул. Політэхнічная, 2.
Пабудаваны да 1785 г. разам з іншымі пабудовамі базыльянскага манастыра. Трохпавярховы Т-падобны ў плане мураваны будынак, мае калідорную сістэму планіроўкі: уздоўж аднабаковага калідора, перакрытага цыліндрычнымі скляпеннямі, першапачаткова размяшчаліся келлі і розныя службовыя памяшканні. Галоўным фасадам корпус арыентаваны на Заходнюю Дзвіну. З боку дваровага фасада па цэнтры прыбудавана двухпавярховае крыло, дзе на 1-м паверсе знаходзілася трапезная, на 2-м бібліятэка. Архітэктура фасадаў вырашана сціпла: аздоблены пілястрамі, простымі ліштвамі прамавугольных аконных праёмаў, тонкапрафіляваным карнізам.
У 1799 — 1849 гг. у былым манастырскім будынку размяшачліся прысутныя месцы, пазней (пасля ўнутранай перабудовы) да 1917 г. знаходзілася пераведзеная з Полацка духоўная семінарыя. З 1920 г. — вучэбны корпус станкаінструментальнага тэхнікума.

== Літаратура ==

З архітэктурнай спадчыны // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с.: іл. — С. 597. — ISBN 985-11-0257-1.

Тып : будынак
Шыфр : 212Г000062
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Будынак_Віцебскага_корпуса_манастыра_базыльян
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.