Шыфр : 512Г000153
Датаванне : 1610–1619 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Быхаўскі_замак

Быхаўскі замак — абарончае збудаванне ў Быхаве. Стаяў на высокім правым беразе Дняпра, на месцы былога пасялення XIV-XV ст. Уваходзіў у сістэму Быхаўскіх гарадскіх умацаванняў.

== Планіроўка і архітэктура ==

Замкавы комплекс складаўся з некалькіх мураваных карпусоў, якія ўтваралі ў плане няправільны чатырохвугольнік памерамі 75х70 м.

З поўначы ўнутраны двор замыкаўся мураванай сцяной з выхадам на гарадскі вал. Заходні бок замкавага комплекса, павернуты да гандлёвай плошчы, быў забудаваны карпусамі казарм, меў па сярэдзіне ўязную браму з пад’ёмным мастом і фланкіраваўся па вуглах васьміграннымі абарончымі вежамі.
На поўдзень ад вежы цягнулася мураваная сцяна, пазней замененая драўлянымі карпусамі. За імі размяшчаўся мураваны двухпавярховы службовы корпус, які прымыкаў да палаца. Выцягнуты будынак самаго палаца галоўным падоўжным фасадам быў арыентаваны на ўсход, да Дняпра, быў накрыты высокім двухсхільным чарапічным дахам, па вышыні амаль раўным двум паверхам. Да сярэдзіны ўсходняга і тарцовага паўднёвага фасадаў палаца прылягаюць гранёныя вежы, якія раней былі пяціяруснымі і завяршаліся двух’яруснымі купалкамі — «банькамі» (уплыў архітэктуры нідэрландскага рэнесансу). Фасад палаца, павёрнуты ўнутр двара, быў аформлены двухяруснай арачнай галерэяй з уваходамі ва ўнутраныя памяшканні. Аркада першага паверха была муравана з крыжовымі скляпеннямі, на другім паверсе галерэя была драўляная. Пад будынкам размешчаны вялікія скляпеністыя падвалы.

Першы паверх (так сама з магутнымі крыжовымі скляпеннямі) займалі службовыя памяшканні, камфы, майстэрні. Другі паверх, што прызначаўся для жылля гаспадароў, падзяляўся на дзве палавіны — жаночую і мужчынскую. На тарцы размяшчалася зала прыёмаў, у вежах — капліца, бібліятэка і кабінет гаспадара. Папярочныя мураваныя сцены рытмічна падзяляюць будынак на прыблізна аднолькавыя памяшканні, маюць анфіладную сувязь. Такія ж папярочныя нясучыя сцены, скляпеністыя перакрыцці і анфіладную сувязь памяшканняў мелі і іншыя мураваныя карпусы палацава-замкавага комплексу. На сённяшні дзень страчаны многія элементы дэкору будынкаў, завяршэнні вежаў, першапачатковая ўнутраная планіроўка.
Акрамя жылой рэзідэнцыі абарончыя прыстасаванні мелі таксама гарадскія брамы (аб іх архітэктуры звестак не захавалася) і мураваны будынак сінагогі, які размяшчаўся непадалёку ад Магілёўскай брамы.

== Гісторыя ==

Да 1590 замак меў драўляныя сцены ў выглядзе гародняў, вежы і ўязную браму. У 1590 замак вытрымаў напад «нізавых казакоў» данскога гетмана Мацюшы Федаровіча. Тады ж гаспадар горада гетман ВКЛ Ян Караль Хадкевіч атрымаў ад караля грамату на будаўніцтва новага замка. Узвядзенне яго закончылася ў 1619. Пры Л. Сапегу, да якога ў 1621 перайшоў Быхаў, узведзена б

Шыфр : 512Г000153
Датаванне : 1610–1619 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Быхаўскі_замак
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты