Былая рэлігійная школа ў Пінску. Размешчана па вуліцы Кулікова, 29.

Мураваны двухпавярховы дом быў пабудаваны ў 1913 годзе на тэрыторыі Пінскай яўрэйскай абшчыны. У ім размясцілася школа для яўрэйскіх дзяцей з праграмай для пачатковых школ, зацверджанай Віленскай навучальнай акругай. Пасля прыходу савецкай улады ў Заходнюю Беларусь, паводле Пастановы Савета Народных Камісараў ад 10 мая 1940 года за №672 будынак быў муніцыпалізавана. У ім размясцілася школа №4.

Пасля вызвалення горада ад нямецкіх войскаў, паводле рашэння выканаўчага камітэта Пінскага абласнога савета дэпутатаў працоўных ад 20 верасня 1944 года будынак быў перададзены абласному Спецаддзелу. Пасля ліквідацыі Пінскай вобласці ў 1953 годзе ў будынку была адкрыта завочная сярэдняя школа №9. Меліярацыя, якая разгарнулася на Палессе ў 1960-1970-я гады, патрабавала для сваіх структур шмат будынкаў. Дом быў перададзены трэсту “Пінсксаўгасбуд”, а пасля скарачэння меліярацыйных прац, пастановай Пінскага гарсавета ад 28 верасня 1992 года будынак быў вернуты зноў на баланс Жылкамгаса.

Паводле рашэння сесіі Пінскага гарадскога савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1993 года за №277 будынак перададзена Дзяржаўнаму камітэту Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва для размяшчэння Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Крыніцы

  1. Куликова, 29. Наследие Пинска
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings