Шыфр : 212Г000897
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1939

Былы дом афіцэраў па вуліцы Талстога, 8 (інв. № 250/С-31585). Узведзены ў 1939 г.

Архітэктура

Трохпавярховы П-падобны ў плане будынак. Узведзены ў традыцыях класічнай архітэктуры і ўяўляе сабой знешне парадны рэпрэзентатыўны аб’ём. Ніжні ярус вонкавых сцен па ўсяму перыметру мае рустоўку з разрывамі ў месцах знаходжання прамавугольных аконных праёмаў. Аконныя праёмы другога яруса дэкарыраваны сандрыкамі. Галоўны ўваход выдзелены порцікам са складанараскрапаваным антаблементам і атыкам. У афармленні галоўнага фасада выкарыстаны дэкаратыўныя скульптурныя элементы: вазы, гірлянды, багаты раслінны арнамент. Прысутнічаюць элементы савецкай сімволікі ў выглядзе пяціканцовых зорак. Уваходная частка акцэнтавана калонамі стылізаванага карынфскага ордара.

Шыфр : 212Г000897
Архітэктурны стыль : савецкі класіцызм
Датаванне : 1939
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты