
Былыя правіянцкія склады па вуліцы Замкавай, 5 (інв. № 250/С31526). Пабудаваны паміж 1772 і 1778 гг. Праект быў выкананы губернскім архітэктарам Іванам Зігфрыданам [2, с. 471][3].
Будаўніцтва казённых правіянцкіх складаў вялося ў многіх гарадах Беларусі. У Полацку будынак склада размяшчалася на невялікай плошчы Верхняга замка [1, с. 186], у сувязі з чым рашэнне яго фасада было вельмі манументальным і яго цэнтральная частка была акцэнтавана вялікім франтонам [3].
Архітэктура
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак былога правіянцкага склада. Прамавугольны ў плане. Галоўны фасад падзелены на плоскасці неглыбокімі нішамі. Бакавы фасад дэкарыраваны вуглавымі пілястрамі, падаконнымі нішамі і нішамі з лучковымі перамычкамі. Сцены завершаны складаным прафіляваным карнізам. Будынак мае вальмавы дах.
Літаратура
- Зенченкова, И.Ю. Адаптация промышленных объектов под современные требования эпохи /И.Ю. Зенченкова// Актуальные проблемы архитектуры Белорусского Подвиньяи сопредельных регионов: сб. науч. работ Междунар. науч.- практ. конф. к 50-летию Полоц. гос. ун-та, Новополоцк, 18–19 окт. 2018 г. / Полоц. гос. ун-т ; под общ. ред. В.Е. Овсейчика (отв. ред.), Г.И. Захаркиной, Р.М. Платоновой. – Новополоцк :Полоц. гос. Ун-т, 2018. – С.186-192.
- Морозова, Е.Б. Архитектура производственных построек Беларуси второй половины XVIII – первой половины XIX в. / Е.Б. Морозова, Г.Л. Залесская // Архітэктура Беларусі : нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце : у 4 т. – Мінск : Беларус. навука,2006– 2009. – Т. 3, кн. 1 : Другая палова XVIII – першая палова XIX ст. / А.I. Лакотка [і інш.]; навук. рэд. А.I. Лакотка. – Мінск, 2007. – С. 456–481.
- Филиппенко Я.Д., Зенченкова И.Ю. ПРОМЫШЛЕННАЯ АРХИТЕКТУРА Г. ПОЛОЦКА КОНЦА XVIII – НАЧАЛА XX В.