Шыфр : 112Г000364
Датаванне : 1942
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Казанскай_Божай_Маці_(Ражкоўка)

Царква Казанскай Божай Маці — праваслаўны храм у в. Ражкоўка Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1942 годзе ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства.

== Гісторыя ==

Будаўніцтва храма звязана з выратаваннем жыхароў вёскі ад расстрэлу. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, у прыватнасці Марыі Дзмітрыеўны Пратасевіч, у верасні 1942 г. карнікі акружылі вёску, усіх дарослых жыхароў сагналі на ўскраіну вёскі да падрыхтаванай ямы. Дзяцей і пажыткі пагрузілі на абозы і адправілі ў Дзмітравічы, падлеткаў падрыхтавалі да адпраўкі ў Германію на працу. У апошні момант людзей адпусцілі па хатах, але з умовай, што дабудуюць царкву. Праз некалькі дзён з Белавежы вярнуліся падлеткі і дзеці з Дзмітравіч. Да зімы мужчыны дабудавалі царкву. На яе адкрыццё прыехаў нямецкі маёр, а неўзабаве прыслаў абраз «Божай Маці з дзіцем», выкананы на драўлянай дошцы, на якім зроблены надпіс «28 сентября 1942 года».

== Архітэктура ==
Царква ўяўляе сабой адназрубны прамавугольны ў плане храм з тамбурам-бабінцам на галоўным фасадзе. Асноўны аб’ём і тамбур накрыты двухсхільнымі дахамі. У цэнтры асноўнага аб’ёму ўзвышаецца купал на гранёным светлавым барабане. Сцены храма гарызантальна ашаляваны, умацаваны брусамі-сцяжкамі.

== Іконы ==
Абразы 18 — 19 ст. «Ісус Хрыстос» і «Маці Божая». Вельмі шануецца выразаны з дрэва абраз «Прасвятая Багародзіца з Прадвечным Младзенцам» (унізе абраза надпіс: «28 сентября 1942 года»), які, паводле мясцовага падання, выратаваў жыхароў вёскі ад растрэлу ў час Вялікай Айчынай вайны.

== Званіца ==
Перад царквой пастаўлена вырашаная ў архаічных формах званіца ў выглядзе 4 слупоў, якія нясуць двухсхільную дранкавую навісь; пад ёй памост для званара.

== Літаратура ==
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 112Г000364
Датаванне : 1942
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Казанскай_Божай_Маці_(Ражкоўка)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings