Шыфр : 413Г000200
Датаванне : 1901
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Казанскай_Маці_Божай_(Парэчча)

Царква Казанскай Маці Божай — праваслаўная царква, размешчана ў цэнтры в. Парэчча (Гродзенскі раён).

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1901 годзе з дрэва як царква-школа на месцы храма, які згарэў у 1846 г.

== Архітэктура ==
Прамавугольны ў плане гарызантальна выцягнуты будынак пад вальмавым дахам, у цэнтры якога надбудаваны чацвярык з цыбулепадобным купалам на цыліндрычным барабане. З боку галоўнага фасада ўзвышаецца чатырохгранная шатровая званіца. Цыбулепадобная галоўка завяршае вальмавы дах прамавугольнага прыруба апсіды з бакавымі рызніцамі. Бравенчатыя сцены раўнамерна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

== Інтэр’ер ==
Унутры храма вылучаны папярочны неф і вузкі бабінец, па баках якога былі размешчаны класы царкоўна-прыходскай школы.

== Прыпісная капліца ==
Маецца прыпісная капліца ў імя святога мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага на могілках в. Рыбніца. Капліца была асвечана 16 жніўня 2014 г. архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Арцеміем.

== Літаратура ==
Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэд. савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — С. 315. — ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 413Г000200
Датаванне : 1901
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Казанскай_Маці_Божай_(Парэчча)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings