Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : другая палова XIX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Пакрова_Прасвятой_Багародзіцы_(Руднікі)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Руднікі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў другой палавіне XIX стагоддзя з цэглы на месцы драўлянага храма 1724 г.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць трох’ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай, працяглая трапезная, кубападобная малітоўная зала, шатровы дах якой завершаны цыбулепадобнай галоўкай, пяцігранная апсіда. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, апяразаны тонкапрафіляванымі карнізнымі паясамі, крапаваны пілястрамі. Тры арачныя ўваходныя праёмы аформлены кілепадобнымі парталамі.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : другая палова XIX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Пакрова_Прасвятой_Багародзіцы_(Руднікі)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.