
Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Хабовічы (Кобрынскі раён), помнік драўлянага дойлідства.
== Гісторыя ==
Пабудавана на заходняй ускраіне вёскі ў 1899 годзе на месцы папярэдняга храма (па іншых звестках у 1911 г.). У 1987 адрамантавана. Царква дзейнічае.
== Архітэктура ==
Традыцыйны тып праваслаўнага храма з трохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, якая ўключае шатровую званіцу, крыжападобны ў плане асноўны аб’ём і пяцігранную апсіду з бакавымі алтарамі. Над будынкам узвышаюцца два аднолькавыя светлавыя барабаны, завершаныя шатрамі з цыбулепадобнымі галоўкамі. У аздобе выкарыстаны разныя карнізы, фігурная шалёўка, вуглавыя лапаткі.
== Інтэр’ер ==
Абразы 18—19 ст.: «Віленскія мучанікі», «Георгій Перамоганосец», «Святы Ануфрый».
== Зноскі ==
== Літаратура ==
«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 475.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4