Шыфр : 113Г000410
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1885
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Прападобнай_Параскевы_Сербскай_(Балата)

Царква Прападобнай Параскевы Сербскай — праваслаўны храм у вёсцы Балата Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю класіцызму.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1882 годзе з дрэва паводле праекта інжынера Фёдара Афанасьева (складзены ў 1880) на месцы старога храма. У 1879 годзе вяскоўцы сабралі 694 рублі, мясцовы памешчык А. М. Ган ахвяраваў дрэва і жалеза на дах. Будаўніцтва храма ажыццявілі селянін В. Гарбузаў з сям’ёй і мясцовыя жыхары.

== Архітэктура ==
Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ўключае кубападобны цэнтральны аб’ём з цыбулепадобнай галоўкай над стронкім чатырохсхільным дахам, памавугольную апсіду з бакавымі рызніцамі і тро’ярусную званіцу. Цэнтральны і два бакавыя ўваходы вылучаны адпаведна шасцю- і чатырохкалоннымі порцікамі пад двухсхільнымі дахамі. Фасады аздоблены прафіляванымі карнізамі, ліштвамі аконных праёмаў, гарызантальнай і вертыкальнай шалёўкай.

=== Інтэр’ер ===
У інтэр’еры драўляны трох’ярусны іканастас, створаны ў 1885 г. паводле праекта інжынера Аляксандра Рэмера. Абразы XVIII — XIX стагоддзяў: «Прападобная Параскева Пятніца», «Мікалай Цудатворац», «Ражджаство Хрыстова», «Ісус Хрыстос», «Сабор Маці Божай», «Архідыякан Сцяфан», «Свяціцель»; Евангелле 1780 г.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл. — С. 253

Шыфр : 113Г000410
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1885
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Прападобнай_Параскевы_Сербскай_(Балата)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты