Шыфр : 113Г000623
Архітэктурны стыль : Закапанскі стыль
Датаванне : 1933
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Раства-Багародзіцкая_царква_(Лыскава)

Царква́ Раства́ Багародзіцы — праваслаўная царква ў Лыскаве Брэсцкай вобласці, збудаваная ў 1933 годзе. Помнік народнага дойлідства ў «закапанскім» стылі.

== Гісторыя ==

Пад 1859 годам згадваецца лыскаўская праваслаўная царква, збудаваная ў 1725 годзе. У 1892—1893 гадах яна была разабрана з прычыны састарэласці і адсутнасці сродкаў для рамонту, а царкоўны рыштунак перанесены ў былы рымска-каталіцкі касцёл, які ў 1880 годзе выгарэў пасля ўдару маланкі. Гэты касцёл быў адноўлены ў 80-я, аднак ужо як праваслаўная царква. 11 снежня 1886 года яна была асвечана ў імя Раства Найсвяцейшай Багародзіцы.
Падчас Першай сусветнай вайны немцы выкарыстоўвалі царкву спярша як шпіталь, а пасля — як склад збожжа. У 1921, пры паляках, царква была разабрана. Да 1933 года богаслужэнні праводзіліся ў капліцы на могілках.
У 1925 годзе ў Лыскаў быў прызначаны новы праваслаўны святар Пётр Радкевіч, які дабіўся ад ўлад дазволу на пабудову новай царквы на старым месцы. Узвядзенне адбывалася ў 1930—1933 гадах праваслаўнымі жыхарамі паводле праекта Станіслава Пятроўскага з Беластока. Пабудова каштавала 40 тысяч злотых, стыль характарызуецца як «закапанскі» або «бяшчадcкі».
8 кастрычніка 1933 года царква была асвечана архіепіскапам Гродзенскім і Навагрудскім Алексіем (Грамадcкім). На цырымоніі прысутнічалі намеснік ваўкавыскага старосты, уладальнік маёнтка Адамкова Быхавец, мясцовыя грамадcкія дзеячы. Іканастас быў узяты са старога каменнага храма, разабранага ў 1921 годзе палякамі.

== Архітэктура ==
Царква — помнік народнага драўлянага дойлідства, пабудаваная пад уплывам храмавай архітэктуры Закарпацця і стылю мадэрн.
Даўжыня будынка — 21 метр, шырыня — 12 м, вышыня — 22 м. Царква пабудавана з сасновага брусу.
Кампазіцыя крыжова-купальная. На захадзе да асноўнага кубападобнага аб’ёму прымыкае трохярусная званіца, на ўсходзе — прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Асноўны зруб накрыты чатырохскатным дахам, на якім васьмігранны светлавы барабан з купалам-цыбулінай, завершаным ліхтаром з макаўкай.
Пірамідальная чацвярыковая званіца таксама завершана купалам-цыбулінай. Асноўныя праёмы ромбападобныя ў барабане і спічастыя ў асноўным аб’ёме.

== Інтэр’ер ==
У інтэр’ер залы адкрыты барабан на 4 слупах з ветразевай канструкцыяй аснавання і хоры. Апсіда адмежавана драўляным іканастасам. Абраз 18 ст. «Маці Божая Адзігітрыя».

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Харэўскi, С. В. Культавае дойлiдства

Шыфр : 113Г000623
Архітэктурны стыль : Закапанскі стыль
Датаванне : 1933
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Раства-Багародзіцкая_царква_(Лыскава)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.