Шыфр : 112Г000579
Датаванне : 1912
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Раства_Багародзіцы_(Парэчча)

Царква Раства Багародзіцы — драўляная царква ў цэнтры вёскі Парэчча, Пінскага раёна. Размешчана па адрасе вул. Цэнтральная, 47А (інв. № 130/С-49584).

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1912 годзе. Гарэла і была адноўлена ў 2003—2005 гадах.

== Архітэктура ==

У аснове планіровачнай арганізацыі храма цэнтральны трох’ярусны зруб, бакавыя прамавугольныя прыдзелы і прытвор, пяцігранная апсіда з маленькімі бакавымі рызніцамі. Дынамічную вертыкальна развітую аб’ёмную кампазіцыю храма фарміруюць трох’ярусная званіца з востраканечным шатром і трох’ярусны асноўны чацверыковы зруб, завершаны сферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай. З чатырох бакоў да яго прымыкаюць нізкія алтары і пяцігранная апсіда, якія надаюць царкве крыжападобны план. Фасады гарызантальна ашаляваныя. У дэкоры карнізаў, ліштвы, вуглавых накладак выкарыстана разьба.

== Інтэр’ер ==
Ва ўнутранай арганізацыі храма пануе прастора сяродкрыжжа, перакрытая высокім пірамідальным скляпеннем на парусах. Абраз сярэдзіны 19 ст. «Мікай Цудатворац».

== Літаратура ==
НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 278, арк. 3.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 112Г000579
Датаванне : 1912
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Раства_Багародзіцы_(Парэчча)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты