Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000238
Архітэктурны стыль : рэнесансная архітэктура
Датаванне : XVII стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Святога_Духа_і_манастыр_базыльян_(Мінск)

Царква Святога Духа і манастыр базыльян — колішні грэка-каталіцкі (уніяцкі) манастырскі комплекс у Мінску, помнік архітэктуры Рэнесансу. Заснаваны ў 1616 г. і ўключаў царкву, жылы манастырскі комплекс і гаспадарчыя пабудовы. Размяшчаўся на Высокім Рынку ў межах сучасных вул. Энгельса, Інтэрнацыянальнай і пл. Свабоды і быў абнесены мураванай сцяной. Царква Св. Духа злучалася крытай галерэяй са Свята-Духаўскім манастыром базыльянак.

== Гісторыя ==

Будаўніцтва мураванай царквы пачалося пасля ахвяравання ордэну базыльянаў полацкім мяшчанінам 2000 злотых у 1634 годзе. У 1641 г. па фундацыі трокскай кашталяншы Зузаны Гансеўскай быў заснаваны яшчэ і манастыр базыльянак. Мітрапаліт А. Сялява ў 1651 годзе наказаў у спадчыну манастыру 20 000 злоты з умовой быць пахаваным у Царкве Святога Духа.У 1641 годзе з фундацыі троцкай кашталянкі Сузаны Гасеўскай побач з мужчынскім быў заснаваны яшчэ і жаночы грэка-каталіцкі манастыр. Але вольнага месца, каб паставіць царкву манашкам, на тэрыторыі пляца Высокі Рынак не было. Царква Святога Духа, якая тады будавалася, зрабілася супольнай для двух манастыроў — мужчынскага і жаночага, што было рэдкай практыкай у сакральным дойлідстве.
Мяркуецца, што ўзвядзенне царквы завяршылася да 1650-х гадоў. Пазней, у часе Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) царква як частка комплексу базыльянскіх манастыроў выкарыстоўвалася ў абарончых мэтах.
Як галоўнае сакральнае збудаванне на Высокім Рынку святыня ўражвала сучаснікаў сваёй пышнасцю. Стольнік П. Талстой у 1697 годзе пісаў: «у гэтым манастыры царква мураваная вялікая, у якой скляпенні ладныя, якіх мала ў мураваным дойлідстве Польшчы».
У 1795 годзе абодва манастыры былі зачынены, храм перададзены пад кафедральны праваслаўны Петрапаўлаўскі сабор. Будынак пацярпеў ад пажара 1835 г. з прычыны чаго ён быў каардынальна перабудаваны ў псеўдарускім стылі ў 1846—50 гг. (арх. Густаў Валерт).
У 2009—2011 гг. будынак царквы быў аднаўлены ў першапачатковым выглядзе сярэдзіны XVII ст. За аснову ўзялі малюнак невядомаг

Месца : Мінск
Шыфр : 712Г000238
Архітэктурны стыль : рэнесансная архітэктура
Датаванне : XVII стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Святога_Духа_і_манастыр_базыльян_(Мінск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты