
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Друя Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
== Гісторыя ==
На могілках. Пабудавана ў XIX стагоддзі з дрэва.
== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай, а над франтонам — шатровым чатырохгранным барабанам. З усходняга боку далучана пяцігранная апсіда, ад фронту — нізкі прытвор. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Гмах царквы ўзняты на бутавы цокаль.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.