Шыфр : 112Г000190
Архітэктурны стыль : Заходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1766
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Георгіеўская_царква_(Валавель)

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Валавель, Драгічынскі раён, помнік драўлянага дойлідства з элементамi барока. Пабудавана ў 1766 г. як уніяцкая. З 1839 г. яна стала праваслаўнай.
У 2010 г. былі здзейснены непрафесійныя рамонт і пераробка царквы. Замест барочных галовак пастаўлены псеўдарускія галоўкі-цыбуліны на круглых барабанах, каб надаць храму «сапраўды праваслаўны» выгляд, але парушыўшы пры гэтым закладзеную гармонію.

== Архітэктура ==
Прамавугольны асноўны зруб і выцягнутая пяцігранная апсіда накрыты агульным гонтавым дахам з хвалямі над трохвугольнымі навісямі ў месцы злучэння зрубаў. На галоўным фасадзе тарэц даху вырашаны як спалучэнне крывалінейнага франтона з паўвальмай і дзвюма чацверыковымі вежамі па баках, завершанымі фігурнымі банькамі з шасціграннымі шыйкамі і галоўкамі над імі. Падобная галоўка прарэзвае вільчык даху над алтаром. Складаныя формы завяршэнняў маюць шматлікія заломы і выгіны. Па баках апсіды прыбудаваныя сіметрычныя нізкія рызніцы, пры ўваходзе — тамбур. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі. Аконныя праёмы прамавугольныя, на галоўным фасадзе ў выглядзе паўцыркульных імпастаў. Інтэр’ер зальны з плоскай бэлечнай столлю. Над уваходам трапецападобныя ў плане хоры.
Каля царквы знаходзіцца двух’ярусная чацверыковая званіца каркаснай канструкцыі, накрытая нізкім шатровым дахам.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Шыфр : 112Г000190
Архітэктурны стыль : Заходнепалеская школа дойлідства
Датаванне : 1766
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Георгіеўская_царква_(Валавель)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты