
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у в. Навасёлкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1881 годзе з дрэва па праекце архітэктара Ф. Афанасьева.
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Па падоўжнай восі ў адзіную кампактную кампазіцыю аб’яднаны зрубы прытвора-званіцы, двух’яруснага аб’ёму малітоўнай залы, пяцісценнай апсіды з бакавымі рызніцамі. Сілуэт будынка фатміруюць цыбулепадобныя галоўка двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) шатровай званіцы і купал на васьмігранным барабане над чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму. На фоне гарызантальна-вертыкальнай шалёўкі сцяны вылучаюцца разныя фрызы, карнізы, фігурныя ліштвы прамавугольных аконных праёмаў.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. – 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4