Шыфр : 413Г000715
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1863
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Святога_Міхаіла_Арханёла_(Шчучын)

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у г. Шчучын Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

На вул. 17 верасня. Пабудавана ў 1863 г. з бутавага каменю і цэглы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з асноўнага кубападобнага аб’ёму, 5-граннай апсіды, кароткай трапезнай і прытворазваніцы. Асноўны аб’ём і васьмярык званіцы накрыты шатровымі дахамі з цыбулепадобнымі купаламі. У дэкоры фасадаў выкарыстаны атынкаваныя какошнікіруставаныя вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызырэльефныя крыжы.

Інтэр’ер

У інтэр’еры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Шануецца абраз «Маці Божая Хуткапаслушніца», які знаходзіцца ў храме з часу яго асвячэння.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Шыфр : 413Г000715
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1863
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Святога_Міхаіла_Арханёла_(Шчучын)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.