Шыфр : 112Г000389
Датаванне : 1750
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Кобрын)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у г. Кобрын. Помнік драўлянага дойлідства.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1750-я гады за межамі Кобрына, на беразе ракі Мухавец, у 1841 годзе перавезена ў горад (вул. Камуністычная, 2), перабудавана з элементамі позняга класіцызму.

== Архітэктура ==
Складаецца з асноўнага зруба, пяціграннай алтарнай апсіды і 4 чацверыковых аб’ёмаў, размешчаных па вуглах асноўнага зруба. Усе аб’ёмы накрыты агульным шматсхільным дахам, у сярэдзіне якога на чацверыковым пастаменце ўзвышаецца вялікі васьмігранны светлавы барабан з купалам. Галоўны фасад раскрапаваны па баках выступамі і аздоблены 2 калонамі. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі. Вокны прамавугольныя.

== Інтэр’ер ==
У інтэр’еры барабан купала з дапамогай ветразяў апіраецца на 4 калонкі ў цэнтры залы. Над уваходам хоры. У 1970-я гады супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР былі знойдзены драўляныя скульптуры, у тым ліку Святы Мікалай (перададзены ў музей старажытна-беларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі). У 1960-я гады царква закрыта, выкарыстоўвалася музеем імя Суворава як складское памяшканне, у 1989 вернута вернікам, адрамантавана.

== Літаратура ==
«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 245.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 112Г000389
Датаванне : 1750
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Мікалаеўская_царква_(Кобрын)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты