Шыфр : 113Г000660
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1871

Царква́ Свято́й Га́нны — праваслаўны храм на могілках у вёсцы Ялова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==

Царква збудавана ў гонар святой праведнай Ганны ў 1871 годзе. На працягу ўсёй сваёй гісторыі храм з’яўляўся прыпісным да парафіі Свята-Мікалаеўскай царквы ў Шарашове.
1 чэрвеня 1961 года дзеючая прыпісная царква ў вёсцы Ялова была знята з уліку Брэсцкім аблвыканкамам. У 2006 годзе дзяржаўныя ўлады зноў зарэгістравалі праваслаўны прыход царквы Святой Ганны ў в. Ялова.
Набажэнствы ў храме праводзяцца ў дзень памяці святой праведнай Ганны, на трэці дзень Уваскрашэння Хрыстова, Святой Тройцы і Раства.

== Архітэктура ==

Царква — помнік народнага драўлянага дойлідства. Храм пабудаваны з хваёвага бруса. Кампактны прамавугольны ў плане аб’ём пераходзіць у трохгранную апсіду, трохвальмавае пакрыццё якой пластычна ўзбагачае дах асноўнага аб’ёма. Канёк даху над галоўным фасадам завершаны двухяруснай чатырохкантовай вежкай на канічнай падставе. Кантавыя фасады завершаны франтончыкамі з драўлянымі скульптурамі ў іх. Вынас даху на галоўным фасадзе стварае слупковае «падценне», пад якім размешчаны прамавугольны ўваходны праём. Справа ад уваходу размяшчаецца паўзашклёная веранда з асобным уваходам. Сцены пазбаўлены дэкору, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простай дашчанай ліштве.

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл. — С. 377

Шыфр : 113Г000660
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1871
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты