Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у аграгарадку Чарневічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1887 годзе з цэглы.
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з бакавымі акруглымі рызніцамі. Шацёр 3-яруснай 4-граннай званіцы завершаны макаўкай, шацёр малітоўнай залы — цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх і кілепадобных ліштвах, апяразаны прафіляванымі карнізамі і зубчастымі фрызамі, крапаваны рэльефнымі крыжамі. Тры ўваходы вылучаны кілепадобнымі парталамі.
== Брама і капліца ==
Перад храмам пастаўлена мураваная брама-вартоўня накрытая шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. За храмам узведзена мураваная кубападобная капліца пад шатровым дахам.
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4