Шыфр : 413Г000703
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1821
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Барысаглебская_царква_(Накрышкі)

Свята-Барыса-Глебская царква — праваслаўны храм у вёсцы Накрышках Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі.

== Гісторыя ==
Храм закладзены ў 1790 годзе як уніяцкі памешчыцай Францішкай Стравінскай з роду Валадковічаў з бутавага каменю замест колішняй драўлянай святыні, якая стаяла да 1788 года на захадзе ад цяперашняй. Узвядзеннем царквы кіраваў святар Мікалай Міхайлавіч Бароўскі. Царква была дабудавана і асвечана ў 1821 годзе.
У 1860 годзе была адкрыта царкоўнапрыходская школа. У 1881 годзе на сродкі прыхаджан быў пастаўлены новы іканастас, асвечаны ў 1883 годзе. Будынак адрамантаваны ў 1885—1886 гадах малодшым інжынерам Іванам Трубнікавым.

У 1902 годзе царкву наведаў з архіпастырскім візітам епіскап Гродзенскі і Брэсцкі Іаакім. У сустрэчы архірэя ўдзельнічалі 200 дзяцей і хор з 60 чалавек. У 1907 годзе айцец Міхаіл Дзяканаў заснаваў праваслаўнае брацтва. У прыходзе дзейнічалі два вучылішчы, дзве царкоўнапрыходскія школы і дзве школы граматы; ўзведзены плябаніі для святара і псаломшчыка, адрамантавана царква.
Будынак пацярпеў у часе Першай сусветнай вайны. Дзякуючы айцу Канстанціну Гайдукевічу царкоўнае начынне ў 1915 годзе было эвакуявана ў Расію. Да канца вайны плябанія і гаспадарчыя пабудовы знаходзіліся ў паўразбураным стане, а ў царкоўнай рызніцы захоўвалася толькі адно старое ўбранне.
Настаяцелем царквы ў 1924—1931 гадах быў Антон Сокал-Кутылоўскі. Навучанне ў прыходскай школе адбывалася на польскай мове, аднак намаганнямі святара ў вёсцы Хвінявічы адкрылася прыватная беларускамоўная школа.
У Другую сусветную вайну царкву адрамантавалі: замянілі цагляныя хоры на драўляныя, памянялі кроквы, перакрылі дах гонтам. На яе гарышчы дзейнічаў партызанскі лазарэт.
Пасля вайны храм дзейнічаў. У канцы 1980-х гадоў да яго быў прыбудаваны прытвор. У 2010 годзе царква была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

== Архітэктура ==
Храм вырашаны ў архітэктуры позняга класіцызму. Кампактны прамавугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, вільчык якога па цэнтры адзначаны цыбулепадобным купалам на гранёным барабане. Архітэктурная выразнасць збудавання дасягаецца спалучэннем мастацкай бутавай муроўкі сцен з атынкаванымі элементамі дэкору: шырокімі пілястрамі, карнізам і падкарнізным поясам, ліштвамі высокіх арачных праёмаў (першапачатк

Шыфр : 413Г000703
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1821
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Барысаглебская_царква_(Накрышкі)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты