
Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай — праваслаўны храм у вёсцы Баркалабава Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчаны на галоўнай вуліцы.
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1904 годзе з цэглы.
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры неарускага стылю. Падоўжна-восевую аб’ёмную шматпланавую кампазіцыю храма фарміруюць накрытыя рознымі дахамі прытвор, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, пяцігранная апсіда з трохграннымі рызніцамі. Уваход аформлены рундуком на чатырох слупах-дыньках з перакінутымі праз іх лучковымі аркамі. Неатынкаваныя фасады насычаны архітэктурнай пластыкай: карнізы з сухарыкамі, ліштва з какошнікамі, парныя калонкі, зубчастыя і парэбрыкавыя фрызы і інш.
== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 134
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.