Шыфр : 112Г000242
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1720
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_ў_гонар_Раства_Іаана_Прадцечы_(Мацеевічы)

Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы — помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1720 годзе ў в. Мацеевічы Жабінкаўскага раёна), часткова перабудаваная ў 1860-я гады, тады ж узведзеная і званіца.
Акаймавана бутавай агароджай у 1852 г.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

== Архітэктура ==

Будынак складаецца з прамавугольнага асноўнага зрубу і невялікага квадратнага ў плане бабінца аднолькавай з ім вышыні. Над бабінцам — чацвярык званіцы, аддзелены ад яго шырокім гонтавым сцёкам і завершаны шатром з галоўкай. Асноўны зруб накрыты двухсхільным дахам з вільчыкам, над апсідай — невялікая галоўка. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі і ўмацаваны сцяжкамі. Аконныя праёмы з паўцыркульным завяршэннем размешчаныя высока. Зальны інтэр’ер у заходняй частцы падзелены чатырма слупамі.

== Званіца ==
Перад царквой захавалася асобная драўляная двух’ярусная каркасная званіца (чацвярык на чацверыку), першы ярус якой вертыкальна ашалячяны дошкамі з нашчыльнікамі, другі — адкрыты. Для помніка характэрная цэласнасць архітэктарскага аблічча, дасканаласць прапорцый і мастацкая выразнасць форм.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 112Г000242
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1720
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_ў_гонар_Раства_Іаана_Прадцечы_(Мацеевічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты