Шыфр : 213Г000699
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1871
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Узнясення_Гасподняга_(Расоны)

Царква ў гонар Узнясення Гасподняга — праваслаўны храм. Царква пабудавана ў 1871 г. з бутавага каменю ў Расонах. Адрэстаўрыравана ў 1990-я гады.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пакаты чатырохсхільны дах асноўнага кубападобнага аб’ёму храма завершаны 5-купаллем (цыбулепадобныя галоўкі на васьмігранных шыйках). Па кананічна арыентаванай з захаду на ўсход планіровачнай восі да храма далучаюцца завершаная галоўкай званіца з бакавымі прыбудовамі панамарскай і прасвірні і паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Галоўны ўваход вырашаны прысадзістай навіссю-рундуком на 2 прысценных калонах (характэрны атрыбут маскоўскіх храмаў 17 ст.). Высокія арачныя аконныя праёмы апяразаны цаглянымі кілепадобнымі ліштвамі. Храм прываблівае насычанай паліхроміяй — спалучэннем чырвонай цэглы архітэктурнага дэкору з бутавай муроўкай сцен, серабрыста-бляшанага даху з белымі барабанамі купалаў.

== Літаратура ==

Кулагін, А. М. З архітэктурнай спадчыны Расоншчыны / А. М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / гал. рэд. Б. І. Сачанка [і інш.]. — Мн., 1994. — С. 30-33.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 213Г000699
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1871
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Узнясення_Гасподняга_(Расоны)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты