Датаванне : 1994
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_ў_імя_пакутніц_Веры,_Надзеі,_Любові_і_Сафіі_(Страдзеч)

Царква ў імя пакутніц Веры, Надзеі, Любові і Сафіі — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Страдзеч Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.

== Гісторыя ==

Раней у вёсцы існавала драўляная царква Святой Сафіі, архітэктарам якой быў Аляксандр Рэмер.
Праект драўлянай царквы ў імя пакутніц Веры, Надзеі, Любові і Сафіі ў 1880 годзе быў складзены Ф. Афанасьевым — не захавалася, аўтар стварыў яго, арыентуючыся на традыцыі народнага драўлянага дойлідства і выкарыстоўваючы элементы стылю класіцызм.
Новы храм пабудаваны ў 1994 годзе з цэглы.

== Архітэктура ==

Вырашана ў формах царкоўнай архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя. Чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць 3-ярусны (васьмярык на 2 чацверыках) прытвор-званіца, кароткая трапезная, прамавугольная ў плане малітоўная зала, апсіда з рызніцамі. Шацёр званіцы завершаны макаўкай, 2-схільны дах малітоўнай залы — цыбулепадобным купалам на 8-гранным светлавым барабане. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах, крапаваны вуглавымі лапаткамі, апяразаны аркатурнымі фрызамі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Датаванне : 1994
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_ў_імя_пакутніц_Веры,_Надзеі,_Любові_і_Сафіі_(Страдзеч)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.