Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_ў_імя_прападобнага_мучаніка_Афанасія_Брэсцкага_(Слонім)

Царква ў імя прападобнага мучаніка Афанасія Брэсцкага — праваслаўны храм у г. Слонім Гродзенскай вобласці.

== Гісторыя ==
Размешчаная па вул. Войкава (Альбярцін). Пабудавана ў XIX стагоддзі з цэглы, рэканструявана ў XX стагоддзі.

== Архітэктура ==
Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Дабудаваны да фасаду прытвор завершаны цыліндрычным светлавым барабанам пад сплюшчаным цыбулепадобным купалам. Плоскасныя фасады прарэзаны вертыкальна цягнутымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, крапаваны плоскімі і руставанымі лапаткамі.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. -стар. 371.

Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_ў_імя_прападобнага_мучаніка_Афанасія_Брэсцкага_(Слонім)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.