Царква ў імя святога вялебнага Елісея Лаўрышаўскага — драўляны праваслаўны храм у в. Мінойты Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на могілках.
== Гісторыя ==
Будаўніцтва храма было распачата ў кастрычніку 1995 года. 2 лістапада 1997 года храм быў асвячоны епіскапам Гурыем.
== Архітэктура ==
Пабудавана з дрэва. Вырашана прамавугольнымі ў плане аб’ёмамі малітоўнай залы і апсіды, накрытых пластычным дахам з заломам, завершаным па ўскрайках цыбулепадобнымі галоўкамі. Уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём. Абшытыя сайдзінгам фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква, Бараўцы
- Нарачанскі сельсавет Бараўцы
- Вілейскі раён
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква, Вялікая Каўпеніца
- Вялікая Каўпеніца
- Баранавіцкі раён
- Свята-Ільінская царква, Ніжні Церабяжоў
- Ніжні Церабяжоў
- Столінскі раён