Шыфр : 213Г000878
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1877

Царква Усіх Святых — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Бягомль (Докшыцкі раён). Размешчана на вуліцы Кастрычніцкай, 1. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

== Гісторыя ==
Бягомльская царква ўсіх Святых (Свята-Раства-Багародзіцкая царква) пабудаваная ў другой палове XIX стагоддзя ў рэтраспектыўна-рускім стылі. У пасляваенныя гады ў будынку царквы была вінакурня. Савецкім часам будынак не рэстаўраваўся, з-за чаго паступова стаў непрыгодным. Зараз цалкам зруйнавана задняя сцяна, у правай сцяне ўзнік значны пралом з абрушэннем цаглін. Фактычна ў сённяшніх умовах царква да аднаўлення не прыдатная, нягледзячы на тое, што знаходзіцца пад аховай беларускай дзяржавы як гістарычны помнік.
У зборніку «Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак 19 стагоддзя», надрукаваных у 2000 годзе РУП Выдавецтва «Ураджай», пад змешчанай фотаздымкам храма напісана, што царква не захавалася. Відаць, гэтая фраза хуткім часам стане сапраўднасцю, бо прынятыя вернікамі Бягомля і праваслаўным святаром намаганні па захаванні і аднаўленні царквы не прывялі да якога-небудзь выніку, хоць рэканструкцыя царквы ёсць адной з задач Докшыцкага райвыканкама. Набажэнствы праводзяцца ў былым прыёмным пакоі значна паменшанай, амаль да ўзроўню паліклінікі, Бягомльскай раённай бальніцы.

== Літаратура ==
Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 1 / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — С. 38—39. — 536 с.: ил. — ISBN 978-985-11-0525-6.

Шыфр : 213Г000878
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1877
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings