Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1872
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Успення_Прасвятой_Багародзіцы_(Тэўлі)

Свята-Успенская царква — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1872 годзе ў цэнтры вёскі Тэўлі (Кобрынскі раён) з цэглы паводле праекта архітэктара Міхалоўскага.

== Архітэктура ==
Асноўны кубападобны аб’ём пад пакатым чатырохсхільным дахам завершаны цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Па падоўжнай восі далучаецца паўкруглая апсіда з рызніцай і трапезнай з прытворам-званіцай (2 васьмерыкі на чацверыку) з шатровым завяршэннем і макаўкай. Архітэктурная выразнасць кампазіцыі дасягаецца ігрой рознавялікіх і разнастайных па форме аб’ёмаў і дахаў. Галоўны і бакавыя арачныя ўваходы аформлены пластычнымі парталамі, арачныя аконныя праёмы — ліштвамі. Геаметрычныя плоскасці фасадаў акаймаваны вуглавымі лапаткамі і фрызам з парэбрыкам.

== Інтэр’ер ==
Абраз другой палавіны 19 ст. «Ражджаство Хрыстова», разныя царскія вароты.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік — Мінск, 1993. — С. 470.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1872
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Царква_Успення_Прасвятой_Багародзіцы_(Тэўлі)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты